ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Барацьба з крыжам – гэта самагубства

Слова рэдактара

Нумар 5 (298), 14 сакавіка 2010 года
Заўжды крыж знаходзіцца ў цэнтры хрысціянскай веры. Чалавецтва нашага часу павінна ісці слядамі Хрыста цераз адкупленне да збавення. На жаль, сёння можна адчуць атмасферу часу, калі жыў св. Павел, калі апостал успамінае пра ворагаў крыжа, для якіх знак збавення з’яўляецца амаральнасцю ці глупствам. Некаторыя з сённяшніх “мысліцеляў”, мяркуючы аналагічным чынам, як бы апранаюць на сябе вопратку даўнейшых габрэяў і паганаў. Той чалавек, які змагаецца з крыжам, з’яўляецца самазабойцам. Але на свеце – розныя людзі і розніца ў поглядах паказвае, што не заўжды «яны» маюць рацыю. Але чым жа для вернікаў ёсць крыж? Крыж, які святар трымае ў руцэ, вернік размяшчае ў сваім доме, а таксама носіць на грудзях, ён з’яўляецца знакам нашага збавення.
Крыж становіцца для нас шляхам у неба, трыумфам жыцця і дабра. Ён – сімвал любові і жыцця, а таксама - самаахвярнасцю Бога для людзей. Хрыстовы крыж дазваляе кожнаму з нас перацярпець нашыя чалавечыя пакуты: той, хто ўпаў, паўстае; няўпэўненыя атрымліваюць падтрымку, а слабыя - сілу. Калі ты хочаш знайсці сваё месца ў нябесным валадарстве, то павінен знайсці месца ў сваім жыцці для крыжа. Няспынна Хрыстус нагадвае нам: “Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе і возьме крыж свой і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24). Хрыстус, распазнаны ў крыжы, благаславіць вернікаў, а таксама асвячае ўсе нашыя жыццёвыя абставіны. На працягу 2000 гадоў крыж мае тое ж самае значэнне і на працягу вякоў ён указвае адзіны шлях да паратунку для нас.
    Заўжды неабходна шукаць шляху да Бога, а паказваюць яго – Евангелле і Крыж. Вялікі пост можа дапамагчы нам “паскладаць” свет вакол нас саміх. Нельга знішчаць крыж, каб не зламаць сваё ўласнае жыццё. Зламанае жыццё – гэта страта сваёй чалавечай годнасці, а таксама - памылковы шлях. А той, хто памыляецца, заўжды патрабуе дапамогі. Трэба ісці са схіленай галавой за дрэвам крыжа, на якім павісла збавенне свету, каб не блукаць. Памятайце, што крыж Хрыста з’яўляецца таксама і нашым крыжам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.