ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання НПМ

Пастырскае Слова

“Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць і любіць яго — вось заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку”
Божы слуга Ян Павел II
Шаноўныя браты-святары, кансэкраваныя асобы! Браты і сёстры, замілаваныя ў Хрысце! Зноў Божы Провід дазваляе нам святкаваць урачыстасць Звеставання НПМ. Зноў у нашым жыцці мы будзем запрошаны перажыць разам з Марыяй Яе сустрэчу з анёлам Габрыэлем. Трэба без боязі i з вялікай адвагай пагасціць у Назарэце ў доме маладой жанчыны па імені Марыя, якая стала Маці для кожнага чалавека.
    “Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць i любіць яго” — гэта пакліканне не толькі для кожных маці і бацькі, але - і для кожнага чалавека на зямлі. Якой жа вялікай павагай і любоўю мы акружаем сваіх маці, якія далі нам жыццё, клапаціліся пра яго ў нашым дзяцінстве, у маладосці i да сённяшняга дня яго вельмі шануюць. Якой жа вялікай пашанай кожны ахоплівае ўсіх маці на зямлі, якія (на вестку аб зачацці) адказалі так, як Марыя, што з пачатку будуць аберагаць зачатае ў іх дзіця, бо яно з’яўляецца найпрыгажэйшым Божым дарам, якім можа адорваць толькі Творца ўсяго сусвету.
    Але вялікай трывогай напаўняе нас той факт, што не кожная жанчына, якая магла б стаць маці, згодна з Божым намерам у дачыненні да перадачы чалавечага жыцця.
Кожны год у свеце забіваецца ад 50 да 60 мільёнаў зачатых дзяцей. Гэта - культура смерці, адсутнасць пашаны да іншага чалавека, хоць “клопат пра дзіця, яшчэ да яго нараджэння (...), з’яўляецца першай і асноўнай праверкай адносінаў чалавека да чалавека” (Ян Павел II).
    “Таму трэба спачатку змяніць адносіны да зачатага дзіцяці. Нават калі яно з’явілася “нечакана”, яно ніколі не можа быць няпрошаным госцем і агрэсарам. Гэта - чалавечая асоба, таму мае права на тое, каб бацькі не скупіліся яму даваць дар з саміх сябе, нават калі гэта патрабуе ад іх асаблівай ахвяры” (Ян Павел II). Бацькі пакліканы абараняць жыццё, а кожны чалавек мае маральны абавязак дапамаг аць ім па-рознаму ў гэтым.
    Многія абавязваюць сябе маліцца ў справе “Духоўнага ўсынаўлення”, якую кожны год Касцёл распачынае ва ўрачыстасць Звеставання НПМ.
    Што зрабіць, каб пачаць духоўнае ўсынаўленне? Прыйдзіце ў касцёл ва ўрачыстасць Звеставання НПМ i падчас св. Імшы разам з іншымі дайце ўрачыстае абяцанне. Так вы далучыцеся да справы выратавання зачатага жыцця. Гэта можа зрабіць кожны чалавек, штодзённа адгаворваючы малітву за выратаванне дзіцячага жыцця i адну таямніцу Ружанца, а таксама прымаючы дабравольную пастанову. Менавіта да такой малітвы мы заахвочваем усіх вас: святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў – усіх людзей добрай волі, для якіх чалавечае жыццё з’яўляецца найбольшым дарам Бога.
    Мы молімся за вас і ўдзяляем усім вам пастырскае благаславенне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.