ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Ці ёсць у сужэнцаў абсалютнае права мець для сябе дзіця?

Задай пытанне

Кс. Мікалай ЦіхановічНа пытанне, якое задаюць сужэнцам: “Чаму вы хочаце, каб у вас былі дзеці?” можна пачуць розныя адказы. Давайце ж назавём некаторыя з іх: “Ва ўсіх нашых знаёмых ёсць дзеці, а мы не хочам быць іншымі”, “Мы любім дзяцей і хацелі б імі займацца”, “Добра, каб у нас быў яшчэ адзін чалавек, які будзе нас любіць”, “Нашыя бацькі так мараць аб унуках” і г.д.
    Але задумайцеся, ці не хаваецца ў гэтых адказах эгаізм: мець дзіця для таго, каб рэалізаваць толькі ўласныя мэты? А што рабіць тады, калі муж і жонка не могуць мець дзяцей, нават, калі гэтага вельмі хочуць?
    Прызванне да бацькоўства і мацярынства ўпісана ў прыроду сужэнства. Асноўная мэта яго існавання – нараджаць і выхоўваць патомства. І няма нічога дзіўнага, што гэтае жаданне мець сваё дзіця, асабліва, калі сужэнцы – бясплодныя, з’яўляецца зразумелым матывам іх дзеянняў дзеля таго, каб вырашыць праблему пакутаў такога сужэнства. Агульнавядома, што часам спрабуюць гэта зрабіць шляхам штучнага апладнення. Але нават гэтыя добрыя намеры, на жаль, недастатковы, каб можна было выкарыстаць усе спосабы, бо мэта не апраўдвае сродкі. У такой сітуацыі неабходна звычайная людская пакора, каб згадзіцца з тым, што не падуладна чалавеку.У мінулым, калі ў сям’і не было свайго дзіцяці, то гэта ўспрымалі як наканаванне лёсу, якога нельга было пазбегнуць. А сёння складваецца ўражанне, што цалкам чалавек пануе над перадачай людскога жыцця.

    Ніколі Касцёл не выступаў супраць жадання сужэнцаў мець дзіця. Толькі гледзячы на тое, як цяпер маніпулююць чалавечым жыццём, ён мае абавязак пастаянна навучаць, што ў сужэнцаў няма абсалютнага права на дзіця. Муж і жонка ствараюць толькі адпаведныя ўмовы для зачацця і перадачы жыцця немаўляці. У той жа час ці будзе дзіця зачата ці не – гэта ўжо не залежыць ад іх, бо з’яўляецца рашэннем Бога-Творцы і Яго волю трэба прыняць, нават тады, калі яна прычыняе боль. А сужэнцам лепш за ўсё быць, як біблейская маці: яна, прыглядваючыся да смерці семярых яе сыноў, пачынала добра разумець ролю свайго мацярынства і з пакорай сказала: “Я не ведаю, як вы апынуліся ў маім улонні, не я вам дала дыханне жыцця, а члены кожнага з вас не я сфармавала” (2 Мак 7, 22). Дзіця – гэта дар для сужэнцаў, а не іхняя ўласнасць, якая ім належыць. І гэты дар, калі ён будзе ім дадзены, сужэнцы павінны прыняць, а калі ж адбудзецца інакш, то няхай яны не спрабуюць прымушаць Бога змяняць Яго волю, а тым больш - замяніць Творцу. Дзіця не было ніколі рэччу, прадметам, які можна купіць для сябе толькі для заспакойвання сваіх жаданняў. На кожным этапе развіцця яно з’яўляецца асобай, якая мае права на павагу.
    Нельга прыняць тое, што жаданне мець дзіця азначае права на дзіця. Дзіця – гэта не прадмет, не “лякарства”, каб вылечыць чалавечнасць бясплодных сужэнцаў. Нават моцныя пакуты сужэнцаў з-за іх бясплоднасці не даюць ім права мець сваё дзіця за любы кошт. Дзіця нельга лічыць прадметам валодання. Яно – найбольшы дар Бога і з тым трэба лічыцца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.