ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Закаханыя

Дзіцячы куточак

Задумайцеся!
Аднойчы Настаўнік адной школы спытаў у сваіх вучняў:
    – Чаму, калі людзі сварацца, яны крычаць?
    – Таму, што губляюць супакой, - сказаў адзін.
    – Але навошта ж крычаць, калі іншы чалавек знаходзіцца з табой побач? – спытаў Настаўнік. Хіба нельга з ім гаварыць ціха? Навошта крычаць, калі ты раззлаваны?
    Вучні прапанавалі свае адказы, але не адзін адказ не задаволіў Настаўніка. Урэшце ён растлумачыў:
    – Калі людзі незадаволены адзін адным і сварацца, то іх сэрцы аддаляюцца. Для таго каб пераадолець гэтую адлегласць і пачуць адзін аднаго, ім прыходзіцца крычаць. Чым мацней яны злуюцца, тым гучней крычаць.
– А што адбываецца, калі людзі любяць адзін аднаго? Яны гавораць ціха, таму што іх сэрцы знаходзяцца вельмі блізка, і адлегласць паміж імі зусім маленькая.
    – А закаханыя? Што з імі адбываецца? – працягваў Настаўнік. – Яны умеюць размаўляць вельмі ціха, амаль што шэптам і становяцца яшчэ бліжэй у сваім каханні. А далей нават перашэптванне становіцца ім непатрэбна. Яны толькі сузіраюць адзін аднаго і ўсё разумеюць без слоў. Яны ўмеюць размаўляць сэрцам.
    Таму, калі спрачаецеся, не дазваляйце вашым сэрцам аддаляцца адзін ад аднаго, не гаварыце слоў, якія яшчэ больш павялічваюць адлегласць паміж вамі. Таму што можа прыйсці дзень, калі адлегласць стане такой вялікай, што вы не знойдзеце зваротнага шляху.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.