ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Вечар каляднай песні ў ВДС

Дыяцэзія

17 студзеня 2010 г. у актавым зале імя Яна Паўла II ВДС у Гродне адбыўся конкурс калядных песняў. Ідэя яго арганізацыі ўзнікла ў рэктара гэтай навучальнай установы ксяндза Юзафа Станеўскага і яна была горача падтрымана клерыкамі. У конкурсе, які вялі семінарысты з ансамбля “Ave”, удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх курсаў нашай семінарыі. Клерыкі з 1 – 5 году навучання прадэманстравалі калядныя песні, а семінарысты 6 года – тэатральную пастаноўку. У сольным выкананні Часлава Ладыкі з другога курсу прагучалі цудоўныя калядныя творы. Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі семінарыі: кс. Тадэвуш Вышынскі, кс. Міхал Ластоўскі, кс. Юзаф Станеўскі і кс. Павел Салабуда, падкрэсліла высокі артыстычны ўзровень выканаўцаў. Першае месца ў конкурсе было прысуджана тром алюмнам з першага курсу, а ўзнагародай для іх быў выезд у спартыўны комплекс “Сілічы” пад Мінскам, дзе клерыкі змаглі паездзіць на лыжах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.