ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Сняжынка

Хвіліна творчасці

Каб перадаць прыгажосць ажурнай сняжынкі, паспрабуйце выканаць яе ў тэхніцы квілінга (з англ. “quill” – птушынае пяро), выкарыстоўваючы звычайныя папяровыя стужачкі!
Неабходныя прылады і матэрыялы: лінейка, аловак, нажніцы ці нож для паперы, клей ПВА, драўляныя шпажкі (ці тонкія спіцы), каб накручваць паперу. Для выканання сняжынак спатрэбіцца белая офісная папера, нарэзаная на палоскі таўшчынёй 5 мм.
    Спосаб выканання: Спачатку зрабіце нарыхтоўку. Для гэтага вазьміце палоску. Пазногцем злёгку адцягніце і закругліце яе канец. Пакладзіце на яго шпажку. Накручвайце паласу на шпажку. Рабіце першыя віткі больш шчыльнымі. Калі папера “схопіцца” з палачкай, можна будзе круціць толькі палачку да самага канца паласы. Каб зняць з яе закручаную палоску паперы, злёгку пакруціце палачку. Зараз адпусціце нарыхтоўку, атрымаецца закручаная спіраль. Яе дыяметр павінен быць каля 12 мм. Калі ж нарыхтоўка была скручана вельмі шчыльна, то злёгку націсніце на яе пальцамі, каб яна разгарнулася. Канец нарыхтоўкі прыклейце. Менавіта з такіх нарыхтовак можна зрабіць асноўныя формы, з якіх і будзе складацца сняжынка.
2. Выбірайце і складвайце любыя формы - ўсё залежыць ад вашай фантазіі і жадання! Вось прыклады нарыхтовак некаторых форм:
    форма “Кропля”: адцягніце сярэдзінку спіралі ў адзін бок, з іншага боку сцісніце некалькі пластоў, каб атрымаўся востры канец;
    форма “Вока”: сцісніце круглую нарыхтоўку з двух бакоў адначасова;
    форма “Квадрат”: выканайце форму “Вока”, павярніце вертыкальна і сцісніце па баках яшчэ раз;
    форма “Трохвугольнік”: зрабіце “Кроплю”, вазьміце за куток і расплюшчыце аснову трохвугольніка;
    форма “Страла”. Зрабіце “Трохвугольнік” і канцом указальнага пальца ўцісніце ўнутр сярэдзіну кароткага боку;
    форма “Паўмесяц”. Выконваецца амаль так, як “Вока”, але неабходна больш выгнутая форма;
    3. Збіраем сняжынку. Спачатку трэба прыдумаць такі ўзор, каб у суседніх дэталях была дастатковая плошча судакранання. А затым паступова склеіць сняжынку з выкарыстаннем формаў, абраных вамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.