ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 23 мая 2018 года
«Зарадзіце батарэю свайго сэрца
і заставайцеся на сувязі з Хрыстом!»
/ Папа Францішак /

Місіянерскі гурток

Семінарыйная газета

бл. а. Павел Манна
18 кастрычніка 2009 г., калі каталіцкі Касцёл адзначаў Сусветны дзень місіянерства ці нядзелю місіянерства, у нашай семінарыі ў Гродне адбылася асабліва важная падзея: быў заснованы місіянерскі кружок. Падчас арганізацыйнага сходу прачыталі рэферат на тэму: “Значэнне місіянерства для Касцёла”. Галоўная думка гэтага дакладу - паказаць той факт, што Хрыстус устанавіў Касцёл як паўсюдны сакрамэнт збаўлення, а галоўным заданнем Касцёла з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля ўсім народам. Менавіта з наказу Хрыста: “Ідзіце на ўвесь свет і нясіце добрую вестку ўсяму стварэнню” (Мк 16, 15) выцякае місіянерская дзейнасць Божага люду. А таму кожны католік, а тым больш святар ці клерык павінен адчуваць сябе адказным за місіянерскую справу.
    Члены новага місіянерскага кружка абралі для сябе ў якасці заступніка бл. а. Паўла Манну, нязвыклага місіянера, які, будучы прымушаны пакінуць місіянерства з-за цяжкай хваробы, прысвяціў сябе справе актывізацыі місіянерскай справы ў Касцёле, а таксама св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езус, якая, не выязджаючы ў краіны для правядзення місіянерства, дзякуючы шчырай малітве і жаданню падтрымліваць місіянераў, была абвешчана Заступніцай місіянераў.
Мэта місіянерскага кружка – малітва і місіянерскія акцыі. Мы молімся ў кожную пятніцу ў інтэнцыі папскіх місіянерскіх справаў, за місіянераў і місіянеркі, за місіянерскія пакліканні, за краіны, дзе працуюць місіянеры; за хрысціянаў, якіх пераследуюць у розных частках свету, за пашырэнне веры ў свеце. Асаблівае значэнне набывае малітва ў папскіх інтэнцыях за місіянерскую справу. На апошняй сустрэчы члены гуртка вырашылі ў кожную пятніцу ажыццяўляць Крыжовы шлях у інтэнцыі місіянерства, асабліва ахвяруючы атрыманы поўны адпуст за памерлых місіянераў. Раз у месяц мы плануем адзначаць так званы дзень Місіянерства, які будзе спалучаны з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і адгаворваннем ружанца за місіянерскую справу.
    Апрача малітвы ўдзельнікі місіянерскага гуртка арганізоўваюць місіянерскія сустрэчы два разы ў месяц, падчас якіх мы даведваемся пра тое, якая склалася сітуацыя ў місіянераў у паасобных краінах свету, чытаем місіянерскія часопісы, праглядваем відэафільмы на гэту тэму, запрашаем місіянераў, каб яны падзяліліся з намі сваім вопытам працы ў той ці іншай краіне, спяваем песні. У нашых планах ёсць месца і на матэрыяльную дапамогу місіянерам, на актывізацыю дзеянняў па падтрымцы місіянерскай справы ў парафіях нашай дыяцэзіі, на паслугу для бедных і хворых, але перш за ўсё - на завязванне і падтрымку кантактаў з місіянерамі і ўдзел у рознага роду місіянерскіх акцыях і сімпозіумах, якія арганізоўваюцца Папам па падтрымцы місіянерства.
    Прыгожым прыкладам любові з’яўляецца малітва і падтрымка місіянерства. Як сказаў бл. а. Павел Манна: “Не ўсе павінны выязджаць у далёкія краіны для правядзення місіянерства, але ўсе павінны быць місіянерамі”. Таму самая важная справа – мець місіянерскі дух і тым самым рэалізаваць місію Касцёла, які з устанаўлення Хрыста з’яўляецца паўсюдным. Мы жадаем “распаліць” у сабе і іншых місіянерскі дух з той інтэнцыяй, каб усе людзі пазналі і палюбілі Езуса Хрыста, нашага Пана.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.