ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Каб былі адзіны

З жыцця Касцёла

18 студзеня б.г. пачынаецца чарговы тыдзень, прысвечаны паўсюднай малітве за адзінства хрысціянаў, які прадоўжыцца да 25 студзеня 2010 г. Прапанаваны ў 1908 г. тыдзень Малітваў за адзінства хрысціянаў заўжды адзначаецца паміж днём успамінаў пра св. Пятра (18 студзеня) і днём памяці пра св. Паўла (25 студзеня), калі прыпадае свята Навяртанне св. Паўла.
   Тыдзень малітваў рэалізуе галоўную мэту экуменічнага руху: адзінства ўсіх хрысціянаў, сабраных у адным святым, паўсюдным і апостальскім Хрыстовым Касцёле.
Духоўнымі айцамі тыдня Малітваў за адзінства хрысціянаў былі два англіканскія пастары: П. Ватсан і В. Джонс, якія ў студзені 1908 г. былі ініцыятарамі святкавання актавы адзінства Касцёла. У 1910 г. падчас міжнароднага місіянерскага кангрэсу прадстаўнікі пратэстанцкіх і анкліканскіх Касцёлаў заклікалі хрысціян аб’яднацца. Гэтую дату лічаць пачаткам экуменічнага руху, плёнам чаго было паўстанне ў 1948 г. Экуменічнай рады Касцёлаў.
Вельмі важнай падзеяй у развіцці сусветнага экуменічнага руху быў II Ватыканскі Сабор, на які былі запрошаны ў характары назіральнікаў прадстаўнікі пазакаталіцкіх Касцёлаў. Зацверджаны ў 1964 г. саборам дэкрэт “Unitatis redintegratio” прызнаў экуменічны рух за справу Святога Духа і заахвоціў увесці ў жыццё тыдзень Малітваў за адзінства хрысціянаў. Каталіцкі Касцёл стварыў цэнтр па справах адзінства хрысціянаў і пачаў дыялог з усімі хрысціянскімі Касцёламі цераз сустрэчы, размовы, супрацоўніцтвы і малітвы. Супольныя малітвы ўсіх хрысціянаў грунтуюцца на малітве Хрыста: “каб былі адзіны” “з дапамогай сродкаў, якія Ён жадае”.
    У дэкрэце пра экуменізм II Ватыканскі Сабор настойваў на паўсюднай малітве за адзінства хрысціянаў, пацвярджаючы сваю свядомасць, што гэты святы план паяднання ўсіх хрысціянаў у адзіны Хрыстовы Касцёл трэба рэалізаваць усімі спосабамі, хоць гэты план перакрочвае людскія сілы і здольнасці. У рамках тыдня Малітваў за адзінства хрысціянаў праходзяць канферэнцыі, сустрэчы і набажэнствы, якія арганізоўваюцца экуменічнай радай, канферэнцыяй епіскапатаў і іншымі органамі Касцёлаў розных краінаў. Падчас іх хрысціяне пазнаюць глыбей не толькі свае праблемы, але і супольна моляцца. Гэтыя кантакты прадбачаць і прыносяць плён у форме ўсякага магчымага практычнага супрацоўніцтва на розных узроўнях: душпастырскім, культурным, грамадскім, у плане евангелізацыі сваім сведчаннем жыцця. Такое супрацоўніцтва, якое грунтуецца на супольнай веры, багата не толькі братэрскім яднаннем, але і з’яўляецца аб’яўленнем самога Хрыста. У вачах свету супрацоўніцтва паміж хрысціянамі атрымлівае значэнне супольнага хрысціянскага сведчання аб сваёй веры і становіцца інструментам евангелізацыі, прыносячы карысць адным і другім.
    Падчас тых сямі дзён з 18 да 25 студзеня б.г. у кожнай святыні, як і ў нашай дыяцэзіі хрысціяне будуць маліцца за адзінства, таму што вераць у Бога, Адзінага ў Тройцы, а Езуса прызнаюць за Пана і Збавіцеля. І гэта не толькі - кожны асобна, але і -супольна ў калектывах, у якіх Евангелле пачулі і пра якія кожны гаворыць, што гэта – яго ўласны і Божы Касцёл. У сваёй энцыкліцы Ян Павел II “Ut unum sint” (“Каб былі адзіны”) пісаў: “Аднак амаль усе, хоць ра-рознаму тужаць па адзіным і бачным Божым Касцёле, які быў бы сапраўды паўсюдны і меў місію для ўсяго свету, каб гэты свет павярнуўся да Евангелля і такім спосабам атрымаў збаўленне на Божую хвалу”.

Сярод амаль 2 млд хрысціянаў каля 1,1 млд складаюць католікі, 300 – 450 млн – пратэстанты, каля 155 – праваслаўныя, каля 60 млн – англікане, каля 30 млн – прадстаўнікік старажытных усходніх Касцёлаў; каля 150 млн асобаў належаць да рознага роду сектаў. Хрысціяне пераважаюць у рэлігійнай структуры Еўропы, абедзвюх Амерыках і Аўстраліі, у Афрыцы яны складаюць каля 38 % насельніцтва, у Азіі – нязначную меншасць.
Хрысціянства дзеліцца на тры галоўныя часткі:
- каталіцызм, які ахоплівае перш за ўсё рыма-каталіцкі Касцёл і іншыя каталіцкія веравызнанні, у тым ліку марыявітызм, грэка-каталіцызм і старакаталіцкія веравызнанні;
    - праваслаўе: праваслаўе візантыйскага абраду, усходнія і асірыйскія Касцёлы;
    - пратэстантызм – евангеліцкія Касцёлы, такія як лютэранізм, кальвінізм і прэсвітэрыянства, метадызм, евангелічныя веравызнанні, такія як баптызм, адвентызм, зялёнасвяткавыя Касцёлы, а таксама англіканізм. Асобную катэгорыя складае унітарызм.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.