ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Праяві да нас , Пане, сваю міласэрнасць...

На шляху да святасці

Пачатак цудаў фігуры Засмучанага Езуса ў роскім касцёле бярэ свае вытокі з падзеі, калі падчас св. Раратняй Імшы сляпая жанчына (думаючы, што перад ёй – спаведнік) выспавядалася перад фігурай і атрымала дараванне грахоў. На пытанне ксяндза, які даваў ёй св. Камунію, у каго яна была ў споведзі, жанчына адказала: “Той спаведнік, які сядзіць у бабінцы, слухаў споведзь і калі ён дараваў мне грахі – я стала бачыць”. Гэты факт пацвердзілі ўсе людзі, прысутныя на св. Імшы, і з таго часу цуды, а з тым звязаныя ласкі, пачалі пашырацца сярод вернікаў тамашняй парафіі і ваколіцаў.
    Вельмі важны той факт, што ў камуністычныя часы, калі многія касцёлы былі закрытыя, а іх замянялі на склады, магазіны ці знішчалі, то касцёл у Росі дзейнічаў на працягу ўсяго гэтага перыяду і быў пад пастаяннай апекай душпастыраў.
Можна сказаць, што сёння санктуарый у Росі перажывае свой росквіт, бо культ Засмучанага Езуса становіцца ўсё больш вядомы ў нашай дыяцэзіі і па-за яе межамі. З кожным годам у санктуарый ідуць усё больш паломнікаў, перш за ўсё - дзяцей і моладзі, а таксама старэйшыя асобы. Такое пілігрымаванне мае выключны характар, бо звычайна мы пілігрымуем у Марыйныя санктуарыі, а ў Рось прыцягвае паломнікаў фігура Хрыста. Гэтае паломніцтва не працягваецца доўгі час, дакладней сказаць тут ідзе размова пра кароткі адрэзак шляху, які павінны прайсці пілігрымы. Паломніцтва адбываецца заўжды ў адзін з выхадных дзён жніўня, калі лягчэй людзям знайсці крыху свабоднага часу пасля працы, абавязкаў, штодзённага паспеху, каб прысвяціць гэтыя выключныя хвіліны самому Богу. А таксама сама атмасфера пілігрымавання дадатна ўплывае на дух малітвы і роздум над уласным жыццём.
    На працягу многіх гадоў склалася прыгожая традыцыя, што пасля святаў Божага Нараджэння ёсць чарговая нагода сустрэцца ў акружэнні пілігрымаў, каб узаемна пажадаць адзін аднаму ўсяго самага найлепшага, а таксама яшчэ раз падзяліцца радасцю пасля пройдзенага паломніцкага шляху.
    І ў гэтым годзе мы хочам з вялікай радасцю запрасіць усіх паломнікаў пешых пілігрымкаў у санктуарый імя Засмучанага Езуса ў Рось на традыцыйную аплаткавую сустрэчу, якая адбудзецца 26 снежня б.г. (субота) у 18. 30 у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна, п. Паўднёвы).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.