ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Якія ёсць адвэнтавыя традыцыі ў хрысціянскіх сем’ях?

Задай пытанне

кс. Раман Катлімоўскі У перыяд Адвэнту вельмі важным, яскравым знакам, які часта праяўляецца ў дамашняй літургіі, з’яўляецца свечка. Свечкі і ліхтарыкі маюць багатую сімволіку. У літургіі Касцёла як знак, святло яны прымяняліся з IV стагоддзя і былі сімваламі радасці. Аднак галоўнае святло – сімвал Хрыста, бо прарокі прадказвалі Яго як святло (Із 49, 6). Свечка з’яўляецца таксама сімвалам жыцця хрысціяніна, згоднага з Божымі запаведзямі, якое ўключана ў Хрыстовае ззянне. Ёсць некалькі родаў адвэнтавых свечкаў: раратняя – белага ці светла-жоўтага колеру, перавязаная белай стужачкай і аздобленая зелянінай (часцей за ўсё міртам). Яе памяшчаюць на дамашнім алтарыку часта побач з фігуркай ці абразам Божай Маці.
    Такую свечку запальваюць падчас сямейных малітваў. Яна сімвалізуе Марыю, якая ў змрочны адвэнтавы час нясе свету ў сваім улонні Хрыста – Сапраўднае Святло. Каляндарная свечка: на ёй абазначаны даты чатырох нядзеляў Адвэнту ці паасобныя дні гэтага часу. Яе запальваюць падчас сямейных малітваў і яды. Кожны дзень яна гарыць у месцы, вызначаным на гэты дзень. А дапальваецца канчаткова – у час вігілійнай вячэры. Марыйная свечка ставіцца 8 снежня ці напярэдадні вечарам на ўрачыстасць Безаганнага Зачацця НПМ. Яе ўпрыгожваюць зелянінай і кветкамі.
Пасля таго, як яе запаляць, сям’я можа заспяваць Магніфікат, адгаварыць таямніцу святога ружанца “Звеставанне НПМ” як і праспяваць Марыйныя песні. Адвэнтавы ліхтарык у форме закрытага чатырохвугольніка, сценкі якога знутры падклеены каляровай тонкай паперай, нагадвае гатыцкія вітражы з хрысціянскімі сімваламі ці біблейскімі сцэнамі. Дома ён знаходзіцца на відным месцы, а дзеці, ідучы на Рараты, забіраюць яго з сабой у касцёл. Адвэнтавы ліхтарык з’яўляецца ілюстрацыяй да прытчы Езуса пра мудрыя панны. (Мц 25, 1-13).
    Чарговым простым знакам можа быць сена добрых учынкаў. Гэты звычай паходзіць з Францыі. У першую нядзелю Адвэнту кожнае дзіця атрымлівае ад бацькоў пустыя яслі. З таго часу кожны дзень вечарам падчас вячэрняй малітвы хлопчык ці дзяўчынка робіць рахунак сумлення і за кожны добры ўчынак укладае адну сцяблінку сена ў яслі. Гэта - дар маленькага верніка для Божага Дзіцяткі як даніна памяці аб Яго нараджэнні. Выгляд ясляў з сенам добрых учынкаў напаўняе дзіця тугой па Збавіцелі перад тым, як пайсці спаць, так і пры абуджэнні раніцай. У дзень Божага Нараджэння кожнае дзіця, абуджаючыся са сну, знаходзіць у сваіх яслях фігурку Дзіцятка Езус.
    Давайце ж пастараемся ўвесці ў нашыя сем’і дамашнія абрады ці іншыя вядомыя рытуалы хрысціянскага зместу, якія дапамагаюць ствараць у свеце атмасферу любові, чуласці і братэрства паміж людзьмі і ў чалавеку.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.