ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

15 лістапада 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму а. Андрэю Шалкевічу з нагоды Імянінаў і двухгадовай працы ў парафіі імя Анельскай Божай Маці перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог благаславіць і клапоціцца пра Вас у кожную хвіліну жыцця, няхай вядзе сваімі шляхамі і ўзнагародзіць за адкрытае сэрца і прысутнасць сярод нас.
З удзячнасцю моладзь з парафіі
і францысканскі ордэн свецкіх з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Роўбе з нагоды Імянінаў, сёстрам: Галіне і Людміле перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: радасных гадоў для службы Богу і людзям, апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа, людской зычлівасці, душэўнага супакою, здароўя, доўгіх гадоў жыцця. Няхай Божая Маці апякуецца заўжды Вамі.
Парафіяльны камітэт з Ваверкі
◊◊◊
Віншуем шаноўнага кс. д-ра Юрыю Павайбу з абаронай кандыдацкай дысертацыі. Жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Божай Маці, людской зычлівасці, задавальнення з-за службы Богу і людзям.
Парафіяне з Астрына, сваякі і блізкія,
семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітальду Чургану з нагоды Імянінаў перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, апекі Марыі Панны, здароўя, усіх Божых ласкаў.
Круг Ружанца імя
Тракельскай Божай Маці з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Бародзічу з нагоды Імянінаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою і Божага благаславення.
Няхай Бог дастаткам Твае дні акружыць,
І ўсю будучыню ў зямны рай заменіць.
Няхай Табе свет будзе ўсё малады, чароўны,
А людская любоў жыццё азарыць.
Вернікі з парафіі імя
св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска,
якія памятаюць пра Вас
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Садоўскаму з нагоды Імянінаў сардэчнай малітвай мы хочам падзякаваць за нястомныя святарскія рукі, якія робяць так многа дабра для Божай хвалы з-за любові да людзей, за прыклад непахіснай веры, за дабрыню, за вялікую павагу да кожнага чалавека, за Езусовую Праўду. Мы жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў у год Святарства, здароўя, так неабходнага для здзяйснення ўсіх планаў і з радасцю мы чакаем Вас.
Парафіяне з Пабэрнардынскага касцёла з Гродна
◊◊◊
Сардэчна дзякуем паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю, сёстрам: Ірэне Дайлідцы і Анастасіі Шадрэйцы за арганізацыю летняга адпачынку для нашых дзяцей. Мы ўдзячны за міласэрнае сэрца, мудрасць, ахвярнасць, малітву і веру. Няхай добры Бог разгорне над Вамі сваю няспынную апеку, а праца на карысць людзей прыносіць Вам задавальненне. Няхай на Вашым шляху цвітуць толькі кветкі.
З малітвай сям’я Гражынскіх з Жэмаслаўля
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пралату Вітальду Лазавіцкаму з Сапоцкіна з нагоды Імянінаў сардэчна жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, нястомнасці ў штодзённай душпастырскай працы, Божага благаславення і апекі Марыі Панны.
Казімір і Марыя Чайкоўскія з Новага Мішава,
Веслаў і Ева Шчутоўскія з Нью-Йорку, настаўнікі
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Андрэя Врублеўскага з Імянінамі. Жадаем Вам Божага благаславення для выканання штодзённай святарскай паслугі, душэўнага супакою, людской зычлівасці, апекі Найсвяцейшай Маці.
Удзячныя парафіяне з м-на Дзевятоўка
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Андрэя Радзевіча з днём Нараджэння і Імянінамі. Жадаем Вам доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці ў працы, сілаў, людской дабрыні, Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.
Семінарыйная супольнасць, аддзел СПБ,
удзельнікі калектыву «Сяброўка»
і ўдзячныя парафіяне з Радуня
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Каралю Барнасю з нагоды Імянінаў перадаём самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, доўгіх гадоў жыцця, стойкасці ў душпастырскай працы, запалу для абвяшчэння Божага слова.
Часлава Іадкоўская і III францысканскі ордэн

◊◊◊
Любімай маме, жонцы, дачцы і бабулі Дануце Захажэўскай з нагоды 60-ці годдзя з дня Нараджэння - самыя шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, узаемнай любові і пашаны ў сям’і, доўгіх гадоў жыцця разам з блізкімі асобамі, усіх Божых ласкаў і апекі Марыі Панны.
Сыны: ксёндз Анатолій, ксёндз Віктар,
Ян са сваёй сям’ёй,
бацька Уладзімір і муж Ян
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Вітку з нагоды Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілаў і Божага благаславення ў душпастырскай працы, штодзённай апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі.
Круг Ружанца з Германішкаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пробашчу Здзіславу Ведэру, закрыстыяніну і арганісту Здзіславу Ялгоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем пажаданні: моцнага здароўя, дароў Святога Духа, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны. Мы ўдзячны арганісту за прыгожы спеў, няхай ён праслаўляе заўжды Імя Бога.
Удзячныя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Андрэю Лысаму з нагоды Імянінаў перадаём самыя сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў і радасных хвілінаў у жыцці. Няхай Хрыстус будзе заўжды Вашым сябрам, а служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Касцёльны камітэт
і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Шаноўнаму айцу-прафесару Анджэю Шчупалу з нагоды Імянінаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Марыі Панны на нялёгкім шляху святарскай паслугі, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, шматлікіх штодзённых Божых ласкаў, душэўнага супакою, людской зычлівасці, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Віншуем кс. Андрэя Лішку з Імянінамі і шчыра жадаем яму ўсіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, стойкасці на святарскім шляху, здароўя, людской зычлівасці.
Парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-рэдактару Паўлу Салабудзе перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: благаславення і шчодрых Божых ласкаў,апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, радасці, здароўя, стойкасці і сілаў на святарскім шляху.
Парафіяне з касцёла
імя св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
Выражаем шчыры жаль і спачуванне айцу Казіміру Янджэйчаку з-за адыходу ў Нябеснае Валадарства дарагога брата.
Парафіяне з Гарачкаў і Дмісевічаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.