ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

Паважаныя чытачы!

 Кожны дзень шмат людзей прачынаюцца, не здагадваючыся, што настала апошняя раніца ў іх жыцці. Смерць не аднойчы прыходзіць раптоўна, у самы нечаканы момант, магчыма, пры самых неадпаведных умовах, здавалася б, занадта рана...
   Хтосьці вядзе аўтамабіль, каб вырашыць тэрміновыя справы, і трапляе ў аварыю... Хтосьці захутка едзе на матацыкле і не спраўляецца з кіраваннем на павароце... Хтосьці стаіць на пероне занадта блізка да рэльсаў і аказваецца ўцягнуты пад цягнік... Хтосьці ідзе паплаваць і трапляе ў вадаварот... Хтосьці выходзіць прагуляцца... Хтосьці пераходзіць вуліцу... Хтосьці...
 Абвяшчэнне Евангелля з’яўляецца першай задачай Касцёла, які – як прыгадвае ІІ Ватыканскі сабор у дэкрэце “Ad gentes” (“Да народаў”) – па сваёй прыродзе місійны. Заклік Езуса “Ідзіце і навучайце ўсе народы” (Мц 28, 19) надалей застаецца актуальным і паўсюдным, скіраваным не толькі апосталам, але і нам, сучаснікам.
   Моцай св. хросту мы становімся вучнямі-місіянерамі, пакліканымі несці Евангелле ўсяму свету, выходзіць да людзей з гэтым дарам, у яго вымярэнні духоўным, дабрачынным і ў дыяконіі, г. зн. служэнні.
 II Ватыканскі сабор унёс неацэнны ўклад ва ўнутранае аднаўленне Касцёла. Між іншым, пасля яго змяніўся статус Святога Айца, які раней лічыўся “вязнем Ватыкана”. З таго часу біскупы Рыма вырушылі ў свет, адбываючы свае апостальскія падарожжы ў розныя краіны.
   Аднойчы раніцай у пэўнай рымскай парафіі 11-гадовы хлопчык спытаўся ў Яна Паўла ІІ: “Святы Айцец, навошта Вы ўвесь час ездзіце па свеце?”. Гэтае дзіцячае пытанне, здаецца, вынікае з меркавання, што біскуп Рыма не павінен часта пакідаць Вечны Горад. А паколькі сфера паслугі Папы з’яўляецца паўсюднай, лічыцца, што Рым – гэта тое месца, дзе належыць вырашаць праблемы Паўсюднага Касцёла.
 Кожны хрысціянін належыць, перш за ўсё, да школы Езуса Хрыста. Прыняўшы хрост, чалавек становіцца Яго вучнем, які будуе сваю будучыню разам з Майстрам. У гэтай школе ён штодзённа ўзрастае да таго, каб быць добрым выхаванцам, які здольны слухацца свайго Настаўніка.
   Быць вучнем Хрыста не значыць вывучыць Евангелле на памяць, адгаворваць усе малітвы, састаўленыя Касцёлам. Вучнем Месіі з’яўляецца чалавек, злучаны са сваім Майстрам. Ён прымае ўдзел у Божым жыцці, крочыць па дарозе веры, святых сакрамантаў і захавання запаведзей Усемагутнага.
 Чалавек жыве ў грамадстве. Усім сваім развіццём ён абавязаны іншым, пачынаючы ад моманту нараджэння. Шмат бярэ ад іншых, але таксама шмат мусіць аддаваць. Таму павінен служыць свету сваёй інтэлігентнасцю, матэрыяльнымі дабротамі, фізічнымі сіламі і здароўем. Чалавек варты столькі, колькі зробіць дабра. І хоць мае права на жыццё і адпаведныя ўмовы развіцця, а грамадства абавязана забяспечыць яму асабістую бяспеку, часам могуць здарыцца выключныя сітуацыі, якія патрабуюць ад чалавека найбольшай ахвяры – жыцця.
   На слушнасць гэтага ўказвае нам сам Бог, пасылаючы свайго Сына як выратаванне для свету.
кс. Юры Марціновіч
артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара"
>>
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Жыццё на бязгучным рэжыме

Роздум - На шляху да святасці

gluchi byПаблізу Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне раней знаходзілася школа для дзяцей з парушэннем слыху. Адзін клерык ля яе часта праходзіў і думаў: “А ці ведаюць глухія людзі пра Бога? А ці апекуецца імі хтосьці ў горадзе?”. Аднойчы ён задаў знаёмай сям’і, якая выхоўвала глухое дзіця, пытанне адносна таго, як яны збіраюцца падрыхтаваць таго да І Камуніі. І пачуў наступны адказ: “Бог прыме…”. Пасля клерыка стала непакоіць думка: не мусіць так быць. Гэтыя людзі заканчваюць школы, ідуць працаваць, ствараюць сем’і – з’яўляюцца паўнавартаснымі асобамі. Адрозненне толькі ў тым, што яны не чуюць. Такім чынам, людзі з парушэннем слыху маюць поўнае права на пазнанне Бога на адным узроўні з астатнімі. Але хто гатовы ўзяць на сябе гэтую адказнасць?
Пракласці мост зразумення
    Тагачасным клерыкам быў кс. Валерый Лісоўскі, цяперашні пробашч парафіі Вярэйкі (дэканат Ваўкавыск). Ён пайшоў у школу для глухіх і вывучыў жэставую мову. Там пад яго кіраўніцтвам адбылася першая катэхеза для дзяцей.
    Праз некаторы час у коле глухіх асоб стала вядома пра св. Імшу на рускай мове, на якой клерык робіць сурдапераклад. Людзі сталі з цікавасцю прыходзіць.

Чытаць цалкам: Жыццё на бязгучным рэжыме

 

Св. айцец Піо з П’етрэльчыны: заступнік добраахвотнікаў грамадзянскай абароны

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. айцец Піо з П’етрэльчыны прадстаўлены ў капуцынскім хабіце са стыгматамі на абедзвюх руках, у якіх трымае вялікі драўляны крыж.Адзін з самых вядомых містыкаў і стыгматыкаў нашых часоў. Аказаў вялікі ўплыў на сучасны Касцёл. Дзякуючы яго заступніцтву адбываюцца эфектныя навяртанні найбольш закаранелых атэістаў і цудоўныя аздараўленні.
Пазначаны 5-цю Хрыстовымі ранамі
    Айцец Піо нарадзіўся 25 мая 1887 года ў беднай сям’і ў невялікай мясцовасці П’етрэльчына непадалёк Неапаля (Італія). Рана адкрыў у сабе пакліканне да манаскага жыцця. Ва ўзросце 16-ці гадоў уступіў у навіцыят да айцоў капуцынаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1910 годзе.
    20 верасня 1918 года падчас споведзі манах адчуў моцны боль у целе, які не праходзіў на працягу 2-ух дзён. Думаў, што памірае. Пакута была велізарнай, працінала ўвесь арганізм. Бог пазначыў яго цела 5-цю Хрыстовымі ранамі – стыгматамі. У сувязі з гэтым а. Піо перажыў шмат прыніжэнняў. На пэўны час быў вымушаны пакінуць кляштар. Жыў тады ў родным доме. На працягу 10-ці гадоў яму было забаронена кантактаваць з людзьмі і публічна адпраўляць св. Імшу. Аўтэнтычнасць стыгматаў даследавалі шмат разоў.

Чытаць цалкам: Св. айцец Піо з П’етрэльчыны: заступнік добраахвотнікаў грамадзянскай абароны

 

Каб святыня ізноў заззяла белізной

Актуальна - З жыцця Касцёла

Дзякуючы аператыўным дзеянням пажарных агонь не паспеў нанесці непаправімую шкоду

Алтары, пакрытыя разводамі сажы, чорная столь, разбітыя вокны і цалкам знішчаная закрыстыя – такое сумнае відовішча адкрылася вачам мясцовых вернікаў, якія ўвайшлі ўвечары 14 жніўня ў гожскі касцёл свсв. апосталаў Пятра і Паўла пасля пажару. Ужо больш за месяц пробашч кс. Павел Шанчук разам з парафіянамі ліквідуюць яго наступствы: кожны дзень збіраюцца і наводзяць парадак, адмываюць закураную святыню, аднаўляюць пашкоджанае агнём памяшканне і рыхтуюць касцёл да касметычнага рамонту. Нягледзячы на сумныя падзеі святару ды вернікам нельга апускаць рукі: трэба рупліва працаваць, каб вярнуць належны выгляд святыні, якая ў наступным годзе адзначыць 150-гадовы юбілей.
Наступствы пажару
    Як устанавіла спецыяльная следчая група, прычынай пажару ў касцёле ў Гожы стаў удар маланкі. Узгаранне адбылося ў электрашчытавой у закрыстыі, у выніку службовае памяшканне цалкам выгарала.
    “Пажар заўважылі не адразу, – распавядае кс. Павел. – Толькі калі касцёл цалкам запоўніўся дымам і шэрыя клубы пачалі вырывацца з касцёльных вежаў, людзі заўважылі страшнае. Падумалі нават, што гараць самі вежы. Тушыць агонь прыехалі 6 пажарных разлікаў. Дзякуючы прафесійным і зладжаным дзеянням супрацоўнікаў пажарнай службы ўдалося ўратаваць святыню. Невядома, якую б шкоду мог нанесці агонь, калі б яго своечасова не апанавалі”.

Чытаць цалкам: Каб святыня ізноў заззяла белізной

 

Слова для Жыцця (170)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Існуе рабства, якое знявольвае мацней за турму, мацней за панічны крызіс, мацней за рознага роду дыктат: гэта рабства ўласнага эга. Гаворка ідзе пра людзей, якія на працягу ўсяго дня глядзяць на сябе ў люстэрка, каб любавацца сваім “я”. Іх эга мацнейшае за іх цела. Яны нявольнікі свайго “я”…
    Дарагія Браты і Сёстры, хто ж сапраўдны нявольнік? [...] Той, хто не ўмее любіць! І ўсе гэтыя заганы, грахі, эгаізм аддаляюць нас ад любові і робяць няздольнымі любіць. Мы становімся рабамі саміх сябе і не можам любіць, бо любоў заўсёды скіравана на іншых людзей. Сапраўдная любоў – гэта сапраўдная свабода: яна пазбаўляе прагі валодання, адбудоўвае адносіны, дае здольнасць прымаць і цаніць бліжняга.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.09.2018  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (170)

 

Варта ведаць (127)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі японскую асацыяцыю “Tensho Kenoh Shisetsu Kenshoukai”, якая займаецца праектамі культуры і салідарнасці. Арганізацыя была створана больш за 400 гадоў таму місіянерамі езуітамі. Падчас сустрэчы Папа адзначыў важнасць іх імкнення паказаць, што рэлігія, культура і эканоміка могуць мірна працаваць разам дзеля таго, каб тварыць чалавечны свет. На аўдыенцыі Пантыфік таксама абвясціў аб сваім намеры наведаць Японію ў наступным годзе.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (127)

 

З Божай пакорай пераможаш усё

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

У старэйшым узросце шмат разважаеш над жыццём, перабіраеш у памяці моманты і сітуацыі, якія сталі вызначальнымі. У свае 75 гадоў моцна прагну падзякаваць светлай памяці маме за дар веры. Наказы, якія я з дзяцінства чула ад матулі і захоўвала як скарб, пранесла праз усё жыццё: “Хто як Бог”, “Дзе праўда, там і Бог”, “Хвалі Пана Бога – і ніколі не загінеш”, “У цяжкія хвіліны трымайся Божай рукі, ніколі не паддавайся спакусе, з Божай пакорай пераможаш усё”…
Як кажуць, хрысціянскі дом, на парозе якога стаіць набожная маці, ніколі не разбурыцца. Менавіта па прыкладзе матулі дзеці пераймаюць традыцыі, імкнуцца жыць у стане асвячаючай ласкі штодзённа, захоўваючы Божыя запаведзі і касцёльныя наказы. Чалавек веры здольны нават у самай складанай сітуацыі захоўваць Хрыстовы супакой і выпраменьваць радасць.

Чытаць цалкам: З Божай пакорай пераможаш усё

 

Аб ролі семінарыі ў фармацыі будучага святара

Актуальна - З жыцця Касцёла

19 верасня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася інаўгурацыя новага навучальнага года. На ўрачыстае адкрыццё года прыбыло шмат гасцей, у тым ліку і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, які 28 гадоў таму заснаваў гэтую першую ў Беларусі касцёльную ўстанову для фармацыі святароў. Як заўважыў іерарх, “задача семінарыі – падрыхтаваць тых, хто будзе не толькі абвяшчаць Божае слова, цэлеб- раваць сакраманты і здзяйсняць іншыя паслугі, але і тых, хто павінен будзе стаць духоўнымі лідарамі людзей. Ад іх якасці будзе залежыць і якасць служэння Касцёла”.
У спецыяльным інтэрв’ю для “Слова Жыцця” рэктар Гродзенскай ВДС кс. Віталій Вайцяхоўскі разважае над тым, якім павінен быць сучасны святар і якія ўмовы неабходны для выхавання будучага душпастыра.

Чытаць цалкам: Аб ролі семінарыі ў фармацыі будучага святара

 

З каталіцкіх СМІ (171)

Актуальна - Друк

deon pl13 285 пар чаравічкаў
   перад Парламентам
   Новай Зеландыі

   Дзіцячы абутак быў сімвалічна размешчаны на ўспамін аб дзецях, якіх пазбавілі жыцця ў выніку аборту.
Гэта наглядна паказвае жахлівы маштаб абортаў. Новая Зеландыя – параўнальна невялікая краіна, якую насяляе каля 4,5 млн жыхароў. “У мінулым годзе ў выніку абортаў у краіне загінула 13 285 ненароджаных дзяцей. Якой бы не была прычына, па якой жанчыны рашаліся на аборт, жыццё ў іх лоне было страчана. Пра гэта ніколі нельга забывацца. Тыя хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не скажуць за сябе”, – патлумачылі арганізатары акцыі.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (171)

 

Чаму пратэстанты хрысцяць дарослых, а католiкi – дзяцей?

Зваротная сувязь - Пытанні і адказы

kulaha
Напачатку трэба заўважыць, што ў Каталіцкім Касцёле хрост удзяляецца не толькі дзецям, але і дарослым, якія яшчэ не былі ахрышчаны ў імя Найсвяцейшай Тройцы. Такім чынам правільным будзе сказаць, што католікі хрысцяць дзяцей і дарослых.
    У пратэстантаў іншае разуменне сакрамантаў і – у выніку – іншае ўспрыманне і практыкаванне веры.
    Навучанне Каталіцкага Касцёла грунтуецца на Святым Пісанні і Традыцыі, якая сягае пачаткаў супольнасці вернікаў і фарміравалася на працягу першых стагоддзяў хрысціянства. Касцёл працягвае выконваць наказ Хрыста: “Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Святога Духа” (Мц 28, 19) – абвяшчаючы сучаснаму чалавеку словы Збаўцы: “Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны” (Мк 16, 16).

Чытаць цалкам: Чаму пратэстанты хрысцяць дарослых, а католiкi – дзяцей?

 

Езус – мой найлепшы Настаўнік

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Навошта трэба вучыцца? Напэўна, каб здабыць веды, стаць разумнымі. У гэтым нам дапамагаюць бацькі, настаўнікі, катэхеты, якія імкнуцца перадаць важныя жыццёвыя ўрокі. Але ёсць яшчэ адзін вельмі добры Настаўнік – Езус. Праз сваё Слова і сакраманты Ён хоча паказаць кожнаму з нас шлях у Краіну вечнага жыцця. Трэба толькі слухаць Яго і прасіць у малітве аб ласцы мудрасці.
    Пра тое, як важна быць паслухмяным, прыслухоўвацца да парад старэйшых, будзе наступнае апавяданне Бруна Ферэйра.
На невялікай ферме сярод палёў бедны сельскі жыхар скардзіўся:
    – Таксама і ў гэтым годзе прапала жыта, авёс і ячмень.
    На такой зямлі толькі персікі добра растуць. Але шукаць іх трэба ў Іншай Краіне. Яна знаходзіцца вельмі далёка, а я не маю ані сіл, ані часу.
    Пачуўшы гэтыя нараканні, яго сын Сандрына рашуча сказаў:
    – Туды магу пайсці я і мая сястра Ларэта. Мы ўжо дарослыя і вельмі хацелі б убачыць Іншую Краіну.
    Бацькі цяжка ўздыхнулі. Яны не хацелі адпускаць дзяцей у такую далёкую дарогу, аднак пагадзіліся. Купілі ім дабротныя чаравікі і прыгатавалі ежу на вандроўку.

Чытаць цалкам: Езус – мой найлепшы Настаўнік

 

Мучаніцы з Навагрудка – каштоўны і нятленны скарб

Актуальна - З жыцця Касцёла

4 верасня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца літургічны ўспамін бл. Марыі Стэлы і 10-ці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе 1 жніўня 1943 года. Сёстры назарэтанкі аддалі сваё жыццё, каб выратаваць 120 чалавек, пераважна бацькаў сем’яў, і кс. Аляксандра Зянкевіча. Ахвяра манахінь не забытая і праз многія гады пасля іх мучаніцкай смерці. Бласлаўлёныя назарэтанкі заклікаюць нас любіць Касцёл і яго пастыраў, вучаць, што супраць здзекаў, гвалту, несправядлівасці трэба змагацца сілай любові і праз цярпенне прыносіць супакой свету.
Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных З нагоды 75-годдзя мучаніцкай смерці 11-ці бласлаўлёных сясцёр назарэтанак у Навагрудку прайшлі памятныя мерапрыемствы.
    28 ліпеня ў Батароўскім лесе – на месцы расстрэлу манахінь – адбылася св. Імша, падчас якой прысутныя дзякавалі Пану за дар бласлаўлёных мучаніц для Касцёла на Гродзеншчыне і Касцёла ў Беларусі. Праз іх заступніцтва ўдзельнікі Імшы прасілі Бога аб ласцы глыбокай, моцнай веры, адвагі, сапраўднай любові да Яго і бліжніх для саміх сябе, сваіх сем’яў, супольнасцей, да якіх належаць. Таксама маліліся за народы, якія перажываюць войны і тэрарыстычныя замахі, за краіны, дзе адбываюцца ўнутраныя канфлікты, каб насілле і нянавісць саступілі месца паяднанню і прабачэнню.

Чытаць цалкам: Мучаніцы з Навагрудка – каштоўны і нятленны скарб

 

Св. Станіслаў Костка: заступнік дзяцей і моладзі

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Станіслаў Костка прадстаўлены ва ўборы езуіта, часам разам з анёлам, які падае яму св. Камунію, Дзіцяткам Езус на руках, Мадоннай. Яго атрыбутамі з’яўляюцца ўкрыжаванне, пілігрымскі кій, лілія, ружанец.Глядзеў на свет не так, як іншыя.
    Дапамогай у гэтым “быцці іншым” служыла яму моцная вера ў Пана Бога, абсалютны давер Усемагутнаму і перакананне ў тым, што ён можа стаць святым.
    З’яўляецца заступнікам маладых людзей, а таксама літургічнай службы алтара.
Даручыў сябе апецы Найсвяцейшай Маці
    Станіслаў убачыў свет 28 снежня 1550 года ў Расткове (Польшча) у шляхецкай сям’і.
    З самых малых гадоў быў вельмі чуллівы. Першыя веды атрымліваў дома. Ва ўзросце 14-ці гадоў разам са сваім старэйшым братам Паўлам быў адпраўлены для далейшага навучання ў папулярную школу ў Вене (Аўстрыя), якой кіравалі айцы езуіты.

Чытаць цалкам: Св. Станіслаў Костка: заступнік дзяцей і моладзі

 

Старонка 4 з 220:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.