ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
З каталіцкага друку (42)
Актуальна - Прэса
У сваёй рубрыцы аўтар разважае пра жыццё жанчыны, яе сэнс і месца ў Касцёле і ў свеце. Удзел жанчын – і свецкіх, і кансэкраваных – у жыцці Касцёла становіцца ўсё большы. У рубрыцы змешчаны артыкулы пра тых жанчын, якія ўсім сваім жыццём паказвалі і паказваюць, што значыць быць маці, дачкой, сястрой, сябрам, проста чалавекам, рука якога працягвае хлеб галоднаму, дае прытулак бяздомнаму і суцяшэнне журботнаму; што значыць жыць, верна наследуючы Хрыста і Яго Маці. Напрыклад, апошні запіс на блогу – “12 важных пастулатаў для дзяўчат”, напісаны паводле кнігі Яцэка Пулікоўкага “Кракадыл для каханай”. †
Х Фестываль каляднай песні ў Іўі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Волки в овечьей шкуре в наше время... (1)
Роздум - На шляху да святасці
«Ничего! Не переживайте... Что вы думаете о том, что сегодня столько зла в мире и в Церкви?» «Свидетели» однозначно хотят войти. Они входят, если им не запрещают. Они садятся, держа в руках Священное Писание, внимательно на вас смотрят, и... они готовы вступить в бой дискуссии, готовы вас поучать, ввести вас в их царство, сделать вас такими, как они. Они чувствуют себя уверенно, берут инициативу в свои руки, вскоре велят вам находить и читать вслух приготовленные ими отрывки из Священного Писания. Почему? Потому что они убеждены, что весь мир должен им принадлежать, что все должны быть такими, как они, потому что так учил Чарльз Рассел, основавший их организацию в США в 1870 году, потому что так учит «Сторожевая Башня», а Рассел и «Сторожевая Башня» ошибаться не могут. Ничего, что «свидетели» несколько раз предсказывали конец света – они «немножко ошиблись», но в том, в чём они хотят сейчас убедить, они не ошибаются. Если вы их спросите: «Евангелие – это чья Книга?», они вам ответят, что это Книга христиан, но христиане на протяжении 2000 лет не правильно её понимают, и только Рассел и «Сторожевая Башня» могут научить христиан, как следует понимать Евангелие. †
Пусціць у жыццё вецер змен
Роздум - На скрыжаванні
Вітаю ўсіх чытачоў рубрыкі “НА СКРЫЖАВАННІ”. Сёння нашай рубрыцы спаўняецца 2 гады. Ёсць нагода спыніцца і падвесці вынікі. Сярод вядомай мне аўдыторыі я правяла невялікае апытанне: пажаданні, парады, каментарыі. Вось, што атрымалася.
“Цудоўна, калі ёсць над чым задумацца. У рубрыцы, дарэчы, усё лёгка ўспрымаецца і ўразаецца ў памяць. Дзякуй за каштоўныя думкі”, – кажа Ганна Навакоўская.
“Віншую! – піша Вераніка Альховік. – Мне падабаецца рубрыка «НА СКРЫЖАВАННІ». Па-першае, яна пазнавальная. Коратка даведваешся аб святых, кнігах, якія потым можна пачытаць. Па-другое, яна прымушае задумацца (аб мэце жыцця, учынках). Вельмі добра, што яна існуе, бо матэрыялаў для моладзі так мала!” Вераніка таксама прапаноўвае ідэю яшчэ адной рубрыкі – інтэрактыўнай. “Магчыма, нехта захоча напісаць, як ён прыйшоў да Бога ці з ім здарыўся нейкі цуд... Заўсёды цікава чытаць гісторыі!” А мы, чытачы, павінны ўступіць у дыскусію або проста выказаць меркаванне. Ідэя Веранікі спадабалася. І я прапанавала сустракацца для абмеркавання лістоў у сеціве, дзе моладзь амаль заўсёды онлайн, на сувязі. Такім чынам, зараз у Інтэрнэце з’явілася наша суполка http://vk.com/na_skruzhavanni. Там перыядычна будуць з’яўляцца лісты чытачоў, нейкія тэзісы. Запрашаем да абмеркавання! У суполцы ўжо змешчаны першы ліст Веранікі – “7 прычын таго, чаму я жыву з Богам”.
Марыя Скерсь падтрымлівае ідэю з суполкай і прапаноўвае некаторыя са сваіх вершаў. Прыемна пачуць, што рубрыка – “арыенцір для маладых чытачоў”.
Вось такія змены ў нас. Будзем працаваць. Спадзяёмся, Вам спадабаецца.
Што ж, з Богам наперад!†
Дзень святога Валянціна
Роздум - На шляху да святасці
Лічыцца, што першыя пісьмовыя валянцінкі з’явіліся ў ХV ст. у Англіі. У ХVII ст. яны пісаліся ў выглядзе верша, першыя літары якога складалі імя адрасата, і аздабляліся малюнкамі. З вынаходніцтвам у ХIХ ст. друкаванай паштовай картачкі сталі распаўсюджвацца валянцінкі, надрукаваныя масавымі тыражамі з тэкстамі рознага зместу і малюнкамі, якія размалёўваў сам уладальнік. Першая картачка, прысвечаная дню св. Валянціна, была надрукавана ў 1848 г. у ЗША. Існуе думка, што традыцыя “свята закаханых” узыходзіць да старажытнарымскага звычаю абіраць імёны нарачоных напярэдадні свята багіні Юноны, якая лічылася апякункай шлюбу і закаханых. Гэтае язычніцкае свята адзначалася 15 лютага і з цягам часу аб’ядналася ў народнай свядомасці з днём памяці св. Валянціна. †
Навошта патрэбна канфірмацыя?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Падчас сёлетняга душпастарскага візіту многія людзі, якія яшчэ не прынялі сакрамант канфірмацыі, пыталіся ў мяне, навошта ім патрэбны гэты сакрамант і што ён дае. А таму давайце прыгадаем, што гаворыць Касцёл пра сакрамант канфірмацыі.
Сакрамант канфірмацыі разам з хростам і Эўхарыстыяй належыць да “сакрамантаў хрысціянскага пасвячэння”. Ён дапаўняе ласку хросту. Праз гэты сакрамант вернікі ўсё мацней звязваюцца з Касцёлам. Праз канфірмацыю яны атрымліваюць асаблівую моц Святога Духа і абавязаны да таго, каб як сапраўдныя сведкі Хрыста пашыраць веру словам і ўчынкам і абараняць яе (пар. KKK 1285). †
Фіялка і падснежнік
Адпачынак - Дзіцячы куточак
– Як цябе завуць? – спытала яна свайго суседа. †
Якая вера, такая ахвяра...
Актуальна - З жыцця Касцёла
З прамовы Бенедыкта XVI, 2 лютага 2012 г.
Ашмяны (кляштары)
Гісторыя - Парафіі і святыні
У гісторыі святыні памятная трагічная дата 15 красавіка 1831 г., калі расійскія вайскоўцы пасля сутычкі з паўстанцамі забілі ў горадзе каля 500 жыхароў, якія хаваліся ў касцёле, у тым ліку дзяцей і жанчын. †
У чым мая вера? (9)
Роздум - Хрысціянская думка
Когда переживаешь кризис и нужен духовный совет, приходишь в Костёл, а именно в эту минуту нет священника, у которого мог бы просить совета, тогда порой и вправду задумаешься, что стоит поискать ответа в духовной литературе. Правда, ко всему прочитанному в книгах нужно подходить критически. Поэтому, всё же, в первую очередь, искать ответ советую в Библии – в живом Божьем слове, с верой принимая Его. †
Ксёндз Арцыбіскуп, чаму Вы верыце?
Актуальна - З жыцця Касцёла
- Мінулы год у Касцёле Беларусі ў душпастарскай праграме быў часам падрыхтоўкі да Года веры ў кірунку новай евангелізацыі. Гэтая душпастарская праграма захоўвалася ва ўсіх дыяцэзіях. Разам са Святым Айцом мы распачалі Год веры, задача якога – нанова абудзіць агонь веры, асабліва ў тых, хто ад яе адышоў. Найважнейшай падзеяй мінулага года быў Сінод Біскупаў. Падчас Сіноду, у якім я таксама прымаў удзел, можна было заўважыць вялікую занепакоенасць біскупаў свету, звязаную са станам веры. Вялікай падзеяй была намінацыя біскупа ардынарыя ў Пінск, і тое, што дапаможны біскуп цяпер знаходзіцца ў Гомелі. †
Мы разлічваем на ласку Бога
Роздум - На шляху да святасці
У нядзелю я была ў касцёле на св. Імшы. Падчас навукі ксёндз расказваў, як трэба спавядацца. Між іншым, ён сказаў, што падчас споведзі нельга казаць: “пастанаўляю выправіцца”. Мы даём абяцанне Богу ў трох Асобах і звычайна не стрымліваем яго. Але ж на ўроках рэлігіі нас вучылі, што на заканчэнне споведзі трэба казаць: “Пастанаўляю выправіцца”.
І да гэтага часу ні адзін са святароў не рабіў нам такой заўвагі. Скажыце, калі ласка, каго слухаць? Як трэба правільна спавядацца?
Юлія
Мне цяжка адказаць, што меў на ўвазе святар, калі тлумачыў паасобныя ўмовы сакраманту пакаяння і паяднання, а асабліва формулу, якую пэнітэнт выказвае падчас споведзі: “Пастанаўляю выправіцца”. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 220 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.