ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Варта ведаць (2)
Актуальна - Варта ведаць
Да такой высновы прыйшлі бельгійскія вучоныя з універсітэта ў Левене. Яны сцвердзілі, што кожнае чацвёртае дзіця з разбітай сям’і хаця б адзін раз застаецца ў школе на другі год. Даследаванні таксама паказалі, што негатыўныя вынікі разводу больш уплываюць на хлопцаў. Дзеці з разбітых сем’яў маюць меншыя шансы на заканчэнне сярэдняй школы, а таксама ў іх горшыя рэзультаты ў вучобе. Сярод самых галоўных прычын такой з’явы падаецца тры: стрэс, звязаны з разводам, абмежаваны кантакт з бацькамі і больш сціплы бюджэт разбітых сем’яў. І хаця даследаванні праводзіліся толькі ў фламандскай частцы Бельгіі, больш заможнай, гэта ўсё роўна дае шмат прычын для роздуму. †
Крыніца: www.deon.pl
Таварыства свецкіх "Gloriosa Trinita"
Актуальна - З жыцця Касцёла
Міжнародны вечар каталіцкай культуры арганізавала лідская суполка каталіцкага евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita”. Як распавяла с. Катажына Бучынская CNN, падчас гэтай сустрэчы кс. рэктар Юзаф Станеўскі зачытаў дэкрэт, якім кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч прымаў рух “Gloriosa Trinita” ў Гродзенскую дыяцэзію: †
“З верай пераносім горы”
Актуальна - З жыцця Касцёла
Мы хочам ужо сёння запрасіць дзяцей з Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі на III Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2013 года ў Гродне.
На сустрэчы мы гарантуем цэлы “набор” цікавых момантаў у апостальскім духу: малітва, Эўхарыстыя, пацеха, добрая забава, музыка, гульні, конкурсы, а таксама тэатральная інсцэніроўка і прыемны сюрпрыз у канцы. Добрага надвор’я забяспечыць не можам, але заахвочваем Вас маліцца ў гэтай інтэнцыі ўжо сёння! †
За 50-годдзе кананізацыі св. Вінцэнта Палоцці дзякавалі ў Воранаве
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: За 50-годдзе кананізацыі св. Вінцэнта Палоцці дзякавалі ў Воранаве
З каталіцкага друку (46)
Актуальна - Прэса
Марцін Якімовіч
17/2013
“Ты бачыў? Столькі ксяндзоў за адзін раз!” Да вокнаў KFC, што па алеі Найсвяцейшай Панны Марыі, прыліпла некалькі маладых твараў. За вакном ішлі мужчыны ў хабітах і сутанах. Шчыльная працэсія ў некалькі соцень метраў. У адным маладыя аматары курыцы памыліліся: гэта не былі ксяндзы. Гэта былі клерыкі. Амаль трохтысячная армія з 67-і польскіх семінарый. У артыкуле аўтар апісвае нацыянальны з’езд алюмнаў у Чанстахове, госцем якога быў казнадзей Папскага дому а. Раньера Канталамесса. Айцец прапанаваў алюмнам задумацца над словамі: “Не стойце па-за Вячэрнікам, выкупайцеся ў Святым Духу!” У сваёй канферэнцыі капуцын нават прасіў прысутных, каб яны гучна сказалі па-польску: “Я не шукаю сваёй хвалы, я шукаю хвалы Хрыста”. Дружным хорам клерыкі паўтаралі за а. Раньера. “Прашу вас, закахайцеся ў Езуса!” – заклікаў Канталамесса. Бура апладысментаў, якая абрынулася пасля слоў капуцына, нагадвала авацыі на рок-канцэрце. Затым пад кіраўніцтвам кард. Казіміра Ныча ўсе вырушылі на Ясную Гару. Звыш 3 тысяч алюмнаў удзельнічала ў малітоўнай сустрэчы, падчас якой прагучалі словы, што пакліканняў у Польшчы не становіцца менш. †
Навучыцца бачыць шляхі выйсця!
Роздум - На скрыжаванні
Рада чарговай сустрэчы з Вамі на старонках “Слова Жыцця”. Колькі ўжо за плячыма, а колькі яшчэ, хочацца спадзявацца, наперадзе. Ад Вас, дарагія Чытачы, залежыць тое, наколькі рубрыка можа быць цікавай і блізкай Вам. Выказвайцеся. Чакаю заўваг і пажаданняў.
А пакуль прапаную здзейсніць падарожжа па лабірынтах цяжкасцей і пашукаць некалькі варыянтаў выйсця. Паспрабуем разам заўважыць непрыкметнае. Карысна адпачнём, паслухаем добрую музыку і праглядзім відэаролік пра цуды на гістарычных футбольных матчах. Зацікавіла? Тады наперад, з Богам. †
Ці будуць збаўлены неахрышчаныя?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Адказваючы на гэтае пытанне, памятаем пра тое, што трэба пазбягаць абсалютнага прыгавору на асуджэнне ўсіх, хто не належыць да супольнасці каталіцкага Касцёла і не прыняў сакраманту хросту. Але адначасова не трэба ігнараваць гэты сакрамант і жыццё ў веры ў супольнасці Касцёла як дарогу, якая вядзе да сапраўднага збаўлення.
Бог настолькі добры і міласэрны, што Ён прагне збаўлення кожнага чалавека. І ўсё ж такі, не трэба ігнараваць словы Хрыста, праз якія Ён указаў веру ў Яго і прыняцце хросту як неабходную ўмову дасягнення збаўлення. Каталіцкі Касцёл павучае, што хрост з’яўляецца абавязковым для ўсіх, хто чуў праўду аб Езусе і Яго Евангеллі. Без прыняцця гэтага сакраманту нельга казаць пра якуюсьці сувязь з Хрыстом. Таму трэба сказаць, што хрост з’яўляецца абавязковай умовай збаўлення для тых, хто чуў пра яго і мог яго прыняць. †
Ганарлівы Міхась
Адпачынак - Дзіцячы куточак
У той вечар мама, тата, бабуля і малодшы брацік Міхася, як і заўсёды, займаліся кожны сваёй справай: тата перагортваў нататнік са сваімі запісамі, мама штосьці падлічвала на калькулятары, бабуля шыла, малодшы брацік маляваў, а Міхась з захапленнем чытаў кнігу. І вось, брацік працягнуў Міхасю аркуш паперы. †
Падумай пра сваё пакліканне – да чаго цябе кліча Бог?!
Актуальна - З жыцця Касцёла
Падчас Эўхарыстыі чытаецца фрагмент з Евангелля паводле св. Яна, у якім Езус называецца Добрым Пастырам (Ян 10, 27-30). Фрагмент мае выключнае душпастарскае значэнне. Давайце паспрабуем асаблівым чынам прыглядзецца да Хрыста як найлепшага Пастыра сваёй Аўчарні – Пастыра, які не толькі апекуецца сваімі авечкамі і абараняе іх, але і шукае тых, якія згубіліся. У гэты асаблівы тыдзень давайце памятаць у сваіх малітвах пра новыя пакліканні. Няхай ніколі не будзе нястачы ў маладых людзях, гатовых сказаць Богу: “ТАК” на Яго пакліканне: “Пайдзі за мной”. Тым, хто разважае над гатоўнасцю пайсці за гэтым голасам, няхай Добры Пастыр дадасць сіл і адвагі! Памолімся таксама аб удзеле свецкіх людзей у жыцці Касцёла. †
Чытаць цалкам: Падумай пра сваё пакліканне – да чаго цябе кліча Бог?!
У чым мая вера? (14)
Роздум - Хрысціянская думка
Вера не з’яўляецца жаданнем ці воляй верыць у штосьці супярэчлівае з розумам. Вера не з’яўляецца жыццём, як калі б усё было насамрэч. Вера – гэта перажыванне праўды на падставе Божага аб’яўлення, дадзенага нам Касцёлам і Святым Пісаннем. Сам Бог стварае веру ў сваім вызнаўцы.
Св. Аўгусцін
Вера з’яўляецца крыніцай малітвы. Калі высахне крыніца веры, не можа плысці паток малітвы.
Кс. Ян Твардоўскі
Верыць – значыць нават не пытацца, як доўга нам яшчэ ісці ў цемры.
Данюшава
Гісторыя - Парафіі і святыні
Чаму ён стаў ксяндзом? Пра пакліканне Францішка
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: Чаму ён стаў ксяндзом? Пра пакліканне Францішка
Наступныя артыкулы...
Старонка 213 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.