ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Хрысціяне і тату: унутраная прыгажосць важнейшая

Роздум - На шляху да святасці

Каталіцкі Касцёл, абапіраючыся на Святое Пісанне, вучыць, што цела чалавека – гэта святыня Святога Духа. А таму да цела чалавека, у тым ліку і да свайго, трэба адносіцца з павагай. У некаторых культурах татуіроўка носіць сімвалічны характар, абазначае сацыяльны статус, прыналежнасць да таго ці іншага племя і г.д. Няма нічога дрэннага ў тым, каб старацца выглядаць прыгожа, але трэба паставіць сабе два пытанні: якія сімвалы я наношу на сваё цела і з якой мэтай. Шчыры адказ на гэтыя пытанні будзе адначасова адказам на пытанне, ці па-хрысціянску я раблю, робячы сабе прыгожую татуіроўку.

Чытаць цалкам: Хрысціяне і тату: унутраная прыгажосць важнейшая

 

Перапоўненыя радасцю сэрцы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Рэнавацыя парафіяльных місій адбылася ў вярэйкаўскім касцёле Ваўкавыскага раёна. 4 – 8 мая 2013 года вернікі перажывалі духоўнае аднаўленне з нагоды гадавіны святых місій.
Якая яна, ваша вера?
    Што за гэты час змянілася ў парафіі і жыцці кожнага? З такімі пытаннямі ў вярэйкаўскую парафію прыехалі айцы місіянеры Андрэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. На працягу пяці дзён вернікі шукалі адказы на гэтыя пытанні.
    Місіянерамі адразу была пастаўлена задача: “узараць зямлю ў сэрцы” парафіян, каб потым мець з гэтага духоўны плён. У знак уваскрослага Хрыста ў касцёле быў урачыста запалены пасхал, пасля чаго распачалася вялікая праца над аднаўленнем касцёльнай супольнасці ў Вярэйках.

Чытаць цалкам: Перапоўненыя радасцю сэрцы

 

Чаму ў католікаў вызначаецца 30-ты дзень пасля смерці?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Скажыце, калі ласка, чаму ў католікаў вызначаецца менавіта трыццаты дзень пасля смерці, у які адпраўляюць св. Імшу і запрашаюць сваіх родных, а не саракавы, як у нашых братоў-праваслаўных?
Навука каталіцкага Касцёла нічога не кажа наконт ахвяравання Імшы за памерлых у 30 ці 40 дзень. Таму можам смела сцвердзіць, што гэта проста традыцыя, якая бярэ свой пачатак з вельмі даўніх часоў і якая прыжылася сярод вернікаў. Тут толькі трэба сказаць, што лічбы 30 і 40 маюць сімвалічна-біблійны сэнс. У каталіцкім Касцёле прынята традыцыя ахвяраваць св. Імшу за памерлых у 30 дзень пасля смерці. Гэтая лічба мае біблійнае значэнне яшчэ са Старога Запавету, бо менавіта 30 дзён народ ізраільскі аплакваў Майсея, вялікага прарока, які вывеў свой народ з няволі егіпецкай і якому Бог даў Дэкалог. У праваслаўнай Царкве прынялася традыцыя 40 дзён, бо яна прыпамінае той факт, што Езус узышоў на неба на саракавы дзень пасля свайго ўваскрасення.

Чытаць цалкам: Чаму ў католікаў вызначаецца 30-ты дзень пасля смерці?

 

Чароўны куфэрак

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У адзін з суботніх дзянькоў цётка Яся зноў наведала пляменнікаў. Быў пахмурны дзень, і настрой у хаце таксама быў нейкі пахмурны: справы неяк ва ўсіх не ладзіліся, сум і апатыя загасцілі ў сэрцах. Тата ўсю хату падняў да гары нагамі ў пошуках сваёй ранішняй газеты, а калі знайшоў, убачыў у ёй велізарную дзіру ў форме танка. Менавіта з-за яе ён пачаў сварыцца на хлопчыкаў. Мама злавалася на тату яшчэ са ўчарашняга вечара, таму што ён ужо ў каторы раз позна вярнуўся з працы і не патэлефанаваў. А яна, як заўсёды, вельмі хвалявалася. Максім пасварыўся з Алегам, высвятляючы, каму ж першаму прыйшла ідэя выразаць танк з новай татавай газеты. Анютка злавалася на маму, таму что яна замест таго, каб глядзець цікавы мульцік, павінна была зноў мыць посуд.

Чытаць цалкам: Чароўны куфэрак

 

Аб’ява: шукаю...

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Я, Генрык Нядзьведзкі, нар. у 1956 г., рэпатрыянт з 1959 г. (вызд у Польшчу), пражываючы ў цяперашні час у Новай Казакоўшчыне каля Радуні, шукаю кантакту з сем’ямі па прозвішчах: Нядзьведзкі, Голец, Беланос, Груздзіс, Санко, Амбражук, Імпіровіч, Рынгевіч, якія пражываюць цяпер і раней пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ваколіцах Начы, Вавёркі, Забалаці, Жырмунаў, Воранава, Магунаў, Плікаў, Гарадзішча, Азёраў, Лябеднікаў, Агароднікаў, Радуні, Ліды і Гродна, а таксама на тэрыторыі сучаснай Літвы ў ваколіцах Варэны, Друскенінкая, Эйшышкаў і Вільні.
Мой Бацька, Станіслаў Мацеевіч Нядзьведзкі, нар. у 1921 г. у Новай Казакоўшчыне. Маці, Мальвіна з дому Голец, нар. у 1920 г. у Пашках каля Вавёркі, дачка Адольфа Голец-Гоя і Юзэфы з дому Санко.
Шукаю далёкіх і блізкіх членаў сям’і, а таксама месцы іх пахавання, фатаграфіі і дакументы. Кантакт на польскай і рускай мовах.
Мой адрас: Генрык Нядзьведзкі
вул. М. Складоўскай-Кюры, 13d, кв. 6
58-100 Свідніца
Польшча
тэл. +48604476381, факс +48748533270, Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , skype: heniedz3.
 

Марыя - правадніца ў веры

Роздум - На шляху да святасці

кс. Максім БачарнікаўПеражываючы Год веры, мы задаём сабе пытанні тыпу: “Як верыць?” ці “Хто можа дапамагчы, каб мая вера ў Бога дапамагала мне пераадольваць жыццёвыя цяжкасці?” На старонках Евангелля мы бачым, як Езус не аднойчы абвінавачваў сваіх вучняў у недахопе веры і цвёрдай жыццёвай пазіцыі, як самаго св. Пятра Ён назваў шатанам, таму што той вышэй веры ў Бога паставіў недасканалае чалавечае мысленне. З іншага боку, мы бачым Езуса, які захапляецца і ганарыцца верай простых людзей, якія выходзілі да Яго са сваімі праблемамі. Зайздросцячы такой іх веры, мы адначасова просім Езуса ўмацаваць нашу веру. Пан Бог не напісаў трактата на тэму веры, але Ён выкарыстоўвае метад “жывых вобразаў”, г.зн. Ён пасылае да нас выбраных людзей, ад якіх мы можам вучыцца веры і, што самае галоўнае, жыццю паводле яе.

Чытаць цалкам: Марыя - правадніца ў веры

 

Вішнева

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Гісторыя мясцовай каталіцкай парафіі на беразе аднайменнага возера пачалася яшчэ ў XVIII ст., калі тут дзейнічаў драўляны касцёл Свірскага дэканата і місія езуітаў пры ім. Айцы Таварыства Езуса заснавалі ў мястэчку і г. зв. “факультэцкую школу”. У 1773 г., калі ордэн езуітаў быў скасаваны, школа перайшла пад юрысдыкцыю Камісіі народнай адукацыі.
    Па іншых звестках, капліца пры двары Сулістроўскіх існавала з 1789 г. З 1803 г. на святыню быў выдадзены індулт, а 4 жніўня 1809 г. Брыгіда Сулістроўская, народжаная Лапацінская, падпісала зямельны фундуш на новы мураваны касцёл. Дзеючы і сёння мураваны касцёл у стылі класіцызму пад тытулам св. апостала Юды Тадэвуша быў закладзены тут у 1811 г. Будоўля, якая вялася таксама на сродкі Брыгіты Сулістроўскай, скончылася ў 1820 г., і 12 верасня святыню кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кундзіч, суфраган троцкі. Касцёл – прамавугольны ў плане, безапсідны зальны храм пад двухсхільным дахам, галоўны фасад якога вырашаны чатырохкалонным дарычным порцікам. У інтэр’еры, перакрытым драўляным каробчатым скляпеннем, дзве сакрыстыі вылучаюць прэзбітэрый. Хоры над уваходам падтрымліваюць 4 калоны. Пад касцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня Сулістроўскіх, фун­да­тараў святыні. Асобна ад касцёла стаіць двух’ярусная вежа-званіца пад чатырохсхільным дахам.

Чытаць цалкам: Вішнева

 

У чым мая вера? (15)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. прэл. Юзаф Станеўскі
   Імкненне да даска­наласці, гэта значыць блізкасці з Панам Езу­сам, не з’яўляецца чымсьці, што можна распаліць у сабе самастойна. Гэта ласка, якую Ён дае тым, каму хоча. Але мы можам прасіць Хрыста, каб быў як мага больш шчодры, даючы яе, каб усё больш і больш маладых сэрцаў распальваў жаданнем наследаваць Яго.
    Кс. Аляксандр Яшэўскі
   Маладыя шукаюць праўды ў рэлігіі. Іх вера патрабуе сведчання пра Бога, які ў Езусе Хрысце паказаў сваю любоў да чалавека. Таму ў нашых парафіях, манаскіх супольнасцях і малітоўных групах мы імкнёмся даць ім магчымасць паглыбляць сваю веру.
 

Прыгожая і жывая супольнасць Касцёла ў Жалудку

Актуальна - З жыцця Касцёла

У суботні марыйны дзень 27 красавіка духоўнай сталіцай нашай дыяцэзіі стаў Жалудок. З нагоды 160-годдзя мясцовай святыні пад тытулам Унебаўзяцця НПМ духоўныя асобы і вернікі з Ватыкана, Мінска, Гродна, Рыгі і Масквы прыбылі на жалудоцкую зямлю на парафіяльную ўрачыстасць.
Усе дарогі ў гэты дзень вялі ва ўсцелены квет­камі, аздоблены сцягамі і напоўнены цеплынёй сэрцаў мясцовых жыхароў Жалудок. Усё гэта для Хрыста, які ўжо на працягу 160-ці гадоў жыве ў цудоўнай парафіяльнай святыні. Для чалавека 160 гадоў – гэта вельмі вялікі перыяд, а для святыні – вельмі малы, але гэта адпаведная хвіліна, каб супольна сабрацца і падзякаваць Богу за цуд святыні, якая ў гэтым мястэчку перажыла, напэўна, як сумныя і цяжкія, так і радасныя і добрыя хвіліны. Менавіта ў гэты дзень мясцовая парафіяльная супольнасць з вялікай радасцю дзякавала Богу за дар святыні, якая адзначала 160-годдзе свайго існавання. Для вернікаў гэта месца сустрэчы з Хрыстом, жывым і прысутным у сакрамантах і табернакулюме.

Чытаць цалкам: Прыгожая і жывая супольнасць Касцёла ў Жалудку

 

Слова для Жыцця (47)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    Панна Марыя вучыць нас таму, што значыць жыць у Святым Духу і што значыць прыняць навіну Бога ў нашым жыцці. Яна зачала Езуса праз пасрэдніцтва Святога Духа і кожны хрысціянін, кожны з нас закліканы да прыняцця Божага слова, каб прыняць Езуса ў сябе, а потым занесці Яго ўсім. Марыя заклікала Святога Духа разам з Апосталамі ў Вячэрніку. Таксама і нас, кожны раз, калі мы збіраемся на малітве, падтрымлівае духоўнай прысутнасцю Маці Езуса, каб мы атрымалі дар Святога Духа і мелі моц, каб даваць сведчанне аб уваскрослым Хрысце.
   
    “Regina caeli”, фрагмент прамовы, 28.04.2013

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (47)

 

Праграма Дыяцэзіяльных Дзён Моладзі

Актуальна - З жыцця Касцёла

”Ідзіце і навучайце ўсе народы!” (Мц 28, 19)
(парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску,
    10-12 мая 2013 г.)
ПЯТНІЦА, 10 МАЯ
    Тэма: "Радасць"
   
    15.00 – Прыём груп і раскватараванне
    17.30 – Марыйнае набажэнства
    18.00 – Св. Імша і прывітанне ўдзельнікаў
    19.30 – Вячэра
    20.30 – Канферэнцыя аб веры
    21.45 – Канцэрт моладзевага гурта
    23.00 – Словы на дабранач, зварот і бласлаўленне

Чытаць цалкам: Праграма Дыяцэзіяльных Дзён Моладзі

 

Стоит защищать жизнь? (2)

Роздум - На шляху да святасці

Беларусь абортная
    В Беларуси для решения проблемы «депопуляции» белорусской семьи предпринимаются серьезные попытки ее сохранения и культивирования. Издаются различные законы и юридические нормы для поддержки и защиты белорусской семьи, создана целая армия из психологов и социальных работников, призванных к решению и нормализации разного рода проблем и дисфункций семьи. Однако все эти попытки государственного вмешательства не приносят существенного улучшения. Причина того, что усилия в этой сфере не приносят положительного результата, заключается в том, что направлены они только на отношения двоих. В общих чертах современную белорусскую молодую семью можно описать следующим математическим равенством: «Он + Она + Аборты = Семья». В этом уравнении отражена пугающая действительность белорусской семьи. Эта формула не работает. Ведь человек не появляется из ниоткуда и не существует сам по себе, но вовлечен во множество различных социальных связей.

Чытаць цалкам: Стоит защищать жизнь? (2)

 

Старонка 212 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.