ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Чым з’яўляецца апантанасць і экзарцызм? (1)
Роздум - На шляху да святасці
З каталіцкага друку (57)
Актуальна - Прэса
Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца з 28 снежня 2013 г. па 1 студзеня 2014 г. у Страсбургу, а ўдзельнікі паселяцца ў французскім Эльзасе і ў прымежным раёне Артэнау Бадэне (Германія).
Супольнасць з Тэзэ рыхтуе гэтую сустрэчу па запрашэнні каталіцкіх і пратэстанцкіх Касцёлаў па абодвух баках Рэйна. Яна збярэ дзясяткі тысяч маладых людзей, якія хочуць прыняць удзел у чарговым этапе “Пілігрымкі даверу на зямлі”, распачатай братам Рожэ ў канцы сямідзясятых гадоў.
Маладыя людзі з усёй Еўропы і з іншых кантынентаў будуць прыняты парафіямі, супольнасцямі і жыхарамі гэтага рэгіёна. Эльзас і Бадэн, звязаныя паміж сабой дыялогам і шматграннай салідарнасцю, даюць у самым цэнтры Еўропы сведчанне еднасці паміж народамі. Страсбург – гэта горад, які чэрпае багацце з таго, што ў ім сустракаюцца розныя культуры. Там можна знайсці знакі надзеі, такія неабходныя для будаўніцтва з’яднанай Еўропы.†
Знайсці сваё месца ў свеце
Роздум - На скрыжаванні
Чарговы раз, паважаныя Чытачы, мы сустракаемся з Вамі на старонках рубрыкі “На скрыжаванні”. Ці не нагадвае Вам лістапад каляндар, з якога адрываюцца аркушы? Восень прыпамінае нам пра хуткаплыннасць часу. Для чалавека ва ўзросце – гэта ўспаміны, думкі аб страчаных магчымасцях. Для чалавека маладога – напамін аб тым, што трэба спяшацца: чакаюць няздзейсненыя справы і жаданні.
У гэтым нумары паразважаем аб тым, як распараджацца сваімі рэсурсамі, што такое сіта маралі і “ўважлівыя прычыны” памылак маладосці.
Што ж, паляцелі з Богам, нібы тыя лісты... †
Cетка Граху. Блудадзейства
Роздум - Сетка граху
Свет вучыць: гомасексуалізм – гэта хвароба, дзіцячая траўма, права выбару кожнага... І пры ўсім – норма! Я бачу ў гэтым парушэнне законаў логікі. А калі нехта публічна прызнае гомасексуалізм асабістай распустай, яго назавуць дэспатам, які пасягае на правы чалавека. †
Ці з’яўляецца грахом хадзіць разам з імі на службы да пратэстантаў?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Чытаць цалкам: Ці з’яўляецца грахом хадзіць разам з імі на службы да пратэстантаў?
Багацце
Адпачынак - Дзіцячы куточак
У заходнім горадзе людзі будавалі прыгожыя хаты з велізарнымі пакоямі, вакол хат садзілі дрэвы і кветкі, а вуліцы не толькі падмяталі, але нават мылі шчоткамі. Усім добра вядома, што знешняя прыгажосць патрабуе грашовых выдаткаў, бо калі што сапсуецца, то трэба ўсё неадкладна адрамантаваць, каб суседзі не насміхаліся. Многім хочацца мець шыкоўную машыну і яхту, каб падарожнічаць. Ды і для забаў таксама нямала грошай трэба. †
Могілкамі заканчваецца зямное жыццё, але пачынаецца вечнае
Актуальна - З жыцця Касцёла
Аднойчы падчас катэхезы я запытаўся ў дзяцей, хто з іх хацеў бы быць святым. З групы, у якой было больш за дваццаць дзяцей (гэта была першакамунійная група), толькі адно дзіця падняло руку. Бачачы такую рэакцыю, я пастараўся ім растлумачыць, што значыць святасць і чаму мы не павінны яе баяцца. У сённяшні час паняцце святасці ў многіх атаясамліваецца толькі з ксяндзамі і манаскімі сёстрамі або набожнымі бабулькамі. †
Чытаць цалкам: Могілкамі заканчваецца зямное жыццё, але пачынаецца вечнае
10 ісцін пра жывых і памерлых
Роздум - На шляху да святасці
У чым мая вера? (25)
Роздум - Хрысціянская думка
Не аднойчы хтосьці хоча глыбока верыць, але ў ім нараджаюцца розныя сумненні. У гэтым выпадку чалавек павінен, калі толькі зможа, маліцца і прасіць аб узрастанні веры. Ён таксама павінен старацца дзейнічаць згодна з сумленнем, безупынна імкнучыся пазнаць праўду, напрыклад, чытаць адпаведныя рэлігійныя кнігі, часопісы, размаўляць з веруючымі асобамі і да т.п. Пошукі праўды павінны быць сапраўднымі і сумленнымі. Цяжка апраўдаць чалавека, які сцвярджае, што паверыў бы, калі б мог, але не робіць нічога, каб пазнаёміцца з поглядамі людзей веруючых, з навукай Касцёла, са Святым Пісаннем, адкрыта пазбягае сур’ёзных размоў і г.д.
Кто я? Зачем я живу?
Роздум - На шляху да святасці
Сейчас мне уже 30 лет, а чудеса не перестают происходить... И самое большое счастье в том, что теперь я знаю имя ТОГО, КТО всё это время живёт в моём сердце – ИИСУС ХРИСТОС!!!†
Слова для Жыцця (57)
Актуальна - Слова для Жыцця
“Заклікаць днём і ноччу” Бога! Гэты вобраз малітвы аказвае на нас вялікае ўражанне. Але давайце спытаемся: чаму Бог гэтага хоча? Ці ж Ён ужо не ведае нашых патрэб? Які сэнс мае “напор” на Бога? Гэтае добрае пытанне схіляе нас да паглыблення вельмі важнага аспекту нашай веры: Бог заклікае нас да напорыстай малітвы не таму, што Ён не ведае, што нам патрэбна, і не таму, што не слухае нас. Наадварот, Ён слухае заўсёды і ведае пра нас усё, з любоўю. На нашай штодзённай дарозе, а асабліва ў цяжкасцях, у барацьбе са злом навокал нас і ў нас саміх, Бог не недзе далёка, Ён на нашай старане. Мы змагаемся, а Ён побач з намі, нашай зброяй з’яўляецца менавіта малітва, якая гарантуе, што мы адчуваем побач Яго прысутнасць, Яго міласэрнасць, а таксама Яго дапамогу.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, фрагмент выказвання, паводле radiomaryja.pl †
Варта ведаць (12)
Актуальна - Варта ведаць
Французскія мэры не маюць права адмовіць у заключэнні сужэнства асобам аднаго полу. Гэта абвясціла найвышэйшая судовая інстанцыя ў Францыі – Канстытуцыйная рада. У адказ на гэта 20 тысяч мэраў падпісалі петыцыю, у якой яны патрабуюць прадаставіць ім права дзейнічаць згодна з сумленнем. Такое права маюць, напрыклад, прадстаўнікі многіх іншых прафесій: урачы, адвакаты, суддзі. Міністр унутраных спраў адказаў, што за адмову ўдзяліць шлюб гомасексуальным парам мэрам пагражае 5 гадоў пазбаўлення свабоды і 75 тысяч еўра штрафу.
Варта прыгадаць, што Прэзідэнт Франсуа Оланд раней абяцаў мэрам, што ніхто не будзе прымушаць іх удзельнічаць у заключэнні аднаполых шлюбаў. Аднак мэры не здаюцца і абяцаюць, што накіруюць петыцыю ў Еўрапейскі трыбунал па правах чалавека. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 200 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.