ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Успамін памерлых: па якой традыцыі?
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
2 лістапада, у Дзень успаміну памерлых (Задушкі), каталіцкая супольнасць моліцца за тых вернікаў, якія пасля зямнога жыцця перажываюць пакуты ачышчэння (чысцец), каб нарэшце з’яднацца з Панам у шчаслівай вечнасці.
Дапамога святых
Роздум - На шляху да святасці
Ваўкавыская фара. Касцёл св. Вацлава
Гісторыя - Парафіі і святыні
Слова для Жыцця (79)
Актуальна - Слова для Жыцця
“Аддаць Богу тое, што Яму належыць”, азначае адкрыцца на Яго волю, прысвяціць Яму сваё жыццё і супрацоўнічаць з Ім у Яго валадарстве міласэрнасці, любові і супакою. У гэтым заключаецца наша сапраўдная сіла, штуршок, які выклікае рост, і соль, якая надае смак усёй людской працы, накіраванай супраць пануючага песімізму, што прапануе нам свет. У гэтым заключаецца наша надзея, бо надзея на Бога – гэта не ўцёкі ад рэчаіснасці, не нейкае алібі; гэта працавітае аддаванне Богу таго, што Яму належыць. Менавіта таму хрысціянін глядзіць на будучую рэчаіснасць, рэчаіснасць Бога, каб жыць паўнатой жыцця, абедзвюма нагамі моцна стаяць на зямлі і мужна адказваць на новыя шматлікія выклікі.
Фрагмент гаміліі падчас беатыфікацыі Паўла VI †
Варта ведаць (35)
Актуальна - Варта ведаць
• У Пермі (Расія) бацькі сатаністы назвалі свайго сына Люцыферам. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Кіраўскага аддзела ЗАГС, дзе было зарэгістравана дзіця. Расійскае заканадаўства дазваляе бацькам выбіраць для сваіх дзяцей такія імёны, якія яны захочуць. Маці хлопчыка сказала, што вяла нездаровае жыццё і пастанавіла, што калі дзіця народзіцца, яго назавуць Люцыферам.†
Кс. Міхал Ластоўскі: Знайдзі час на Ружанец
Роздум - На шляху да святасці
– Па волі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча я быў прызначаны мадэратарам супольнасці “Жывы Ружанец” і Ружанцовых колаў Гродзенскай дыяцэзіі. Мае далейшыя абавязкі будуць звязаны з усім, што датычыцца функцыянавання, фарміравання і дзейнасці супольнасці: арганізацыя сустрэч адказных і мадэратараў, клопат аб тэалагічнай і духоўнай фармацыі ўсіх членаў “Жывога Ружанца”. †
З каталіцкага друку (79)
Актуальна - Прэса
“Білет для брата”
Гэта адзін са спосабаў дапамагчы моладзі з Усходу прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве.
Акцыя “Білет для брата” працягнецца да канца чэрвеня 2016 г. На фінансаванне побыту ў Польшчы могуць разлічваць маладыя людзі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргістана, Літвы, Малдавіі, Расіі, Таджыкістана і Туркменістана. Як інфармуе генеральны сакратар арганізацыйнага камітэта СДМ кс. Гжэгаж Сухадольскі, у сустрэчы з папам Францішкам могуць прыняць удзел нават 100 тысяч маладых пілігрымаў з Усходу.
Сродкі збіраюць некалькімі спосабамі. Адной з ідэй з’яўляецца дыск-цаглінка, на якім вядомыя польскія музыкі спяваюць вершы Караля Вайтылы. CD даступна ў парафіях і ў музычных крамах. †
Супрацоўнікі службы аховы здароўя сустрэліся ў Гродне
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: Супрацоўнікі службы аховы здароўя сустрэліся ў Гродне
Ці можа хрысціянін “святкаваць” Хэлоўін?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Хэлоўін бярэ свой пачатак у Шатландыі, дзе ў вігілію ўрачыстасці Усіх Святых, 31 кастрычніка, адзначалася свята бога смерці Самайна. Элементы гэтага свята чэрпаліся са старажытных язычніцкіх вераванняў друідаў. Гісторыя расказвае, што ў той час акрамя розных ахвяраванняў са звяроў часам складвалі таксама чалавечыя ахвяры. †
Катэхізацыя дапамагае моладзі ўзрастаць у паўнаце чалавечнасці
Актуальна - З жыцця Касцёла
Сёння бацькі, навучальныя ўстановы вельмі актыўна працуюць над развіццём маладых людзей, надзеі і будучыні свету, каб яны ўсё больш “былі”, а не толькі “мелі”. У гэтым фарміраванні новай асобы важную ролю адыгрывае Касцёл, які хоча служыць чалавеку, усяму грамадству, перадаючы маладому пакаленню самае вялікае багацце, якім з’яўляецца вера. Душпастары клапоцяцца аб падрыхтоўцы моладзі да дарослага жыцця праз катэхезу. Вучаць хлопцаў і дзяўчат будаваць сваю будучыню на фундаменце духоўных каштоўнасцей, вядуць да Хрыста, паказваючы, як добра жывецца побач з Ім. †
Чытаць цалкам: Катэхізацыя дапамагае моладзі ўзрастаць у паўнаце чалавечнасці
Недахоп можа быць перавагай
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Лёша, дарэчы, гуляў у баскетбол вельмі нядрэнна. Але толькі гуляў ён у адзіноце. А калі ён у чарговы раз спрабаваў прапанаваць сябе, яму нязменна адмаўлялі і абавязкова з яго жартавалі.
– Лёша, – казалі хлопцы, – не смяшы нас. Бо цябе і камар з ног саб’е. А нам патрэбны дужыя хлопцы!
Ростам Лёша быў значна ніжэйшы за сваіх аднагодкаў і на ўроку фізкультуры стаяў самым апошнім у шэрагу. Хлопчык вельмі непакоіўся з-за свайго росту, таму часта адчуваў сябе вельмі няўтульна ў школе і тады, калі выходзіў на двор да хлопцаў. Шмат разоў ён з сумам разважаў над тым, чаму ён такі маленькі і худзенькі і для чаго ён, вось такі, наогул патрэбен у гэтым свеце... †
Семінарысты распачалі новы навучальны год
Актуальна - З жыцця Касцёла
У сваім слове біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуў увагу на тое, што сучаснаму свету патрэбны сапраўдныя святары, “захопленыя Хрыстом, цалкам прысвечаныя справе евангелізацыі”. “Вернаму люду патрэбны святар як праваднік на шляху збаўлення, а гэта будзе магчыма толькі тады, калі пастава святара, яго словы і ўчынкі дазволяць убачыць у ім alter Christus – другога Хрыста”, – адзначыў іерарх. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 177 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.